Кансультаванне па ГВ

Menu
Reklamní sdělení
Tvorba webových stránekhttps://blog.pageride.comPoznejte výhody balíčku služeb Premium! Aktivujte si jej na 30 dnů ZDARMA.
Měj své vlastní webové stránky!https://www.websnadno.czMít své vlastní webové stránky nebylo nikdy jednodušší. S WebSnadno je můžete mít i Vy.
E-shop snadno & rychlehttps://www.websnadno.czSystém WebSnadno nabízí moderní e-shop s podporou on-line plateb.

Кансультаванне па грудному выкормліванню і бацькоўству

Хто я?

Мяне клічуць Воля Буракевіч. Я сертыфікаваная кансультантка па грудным кармленні ад арганізацыі Mamila z.s (www.mamila.sk) і мама двух дачок. 

Я паходжу з Беларусі, але жыву ў Празе ўжо больш за 20 год. Я навучалася ў Празе ў Вышэйшай Школе Эканомікі па спецыяльнасці “Эканоміка прадпрыемства і мэнжджент”. У мінулым я працавала у вобласці фінансаў і як праектавая мэнэджерка ў IT. Мяне цікавіць экалогія і псіхалогія развіцця. 

З чым я магу дапамагчы?

  • праверыць і скарэктаваць прыкладанне немаўляці 
  • павялічыць колькасць малака ці вырашыць праблему з малым наборам вагі ў немаўляці
  • дапамагчы вырашыць такія праблемы як лактастаз, параненне смочак, боль пры кармленні 
  • паказаць як насіць, высаджваць, суцяшаць ці класці спаць немаўля
  • дапамагчы выршыць праблемы пра доўгатэрміновым кармленні
  • як выбудоўваць адносіны з падрослымі дзецьмі ў рамках тэорыі прывязанасці 

 

Звярнуцца па кансультацыю




Маё бачанне:

Грудное кармленне - гэта не толькі кармленне дзіцяці сваім малаком. Гэта нешта большае. Гэта першы кантакт немаўляці з маці, гэта пачатак адносін праз усё жыццё абодвух. Гэта першая мова любові, якая ўпячатваецца ў дзіцяці. Гэта аснова здароўя дзіцяці праз усё жыццё. Грудное кармленне дапамагае клапаціцца пра дзіця так, як гэта было задумана прыродай. Яно абуджае неабходныя інстынкты, якія робяць мацярынства і ўвесь працэс клопату аб дзіцяці прасцей і прыемней. Грудное кармленне - гэта біялагічная норма, якая ходам гісторыі перастала быць нормай у сучасным грамадзтве. Нараджэнне дзіцяці з'яўляецца вялікай трансфармуючай зменай для жанчыны і звязана са шматлікімі страхамі і сумненнямі. Мне б хацелася, каб жанчыны прыходзілі гэтымі зменамі ў асяроддзі клопату і падтрымкі. Таму я і дапамагаю жанчынам пераадолець праблемы з грудным кармленнем, каб сам клопат аб немаўляці праходзіў для іх як мага прасцей. 

Адукацыя і досвед:

Mamila z.s:

Kurz laktačního poradenstvé mamila: 2021/2022, 

Pokračily kurz 2022, 2023, 2024

Podpora kojení kontaktem kůže na kůže (podle Dr. Nilse Bergmana) (2022)

Jako miminko se účí jíst (přikrmy)? (2022)

Jak vychovovat (nejan) kojené děti? (2023)

Kurz poradenstva pri nosení (2025)

Іншая адукацыя: 

Інстытут Ньюфелда (рускамоўнае аддзяленне):

Интенсив I  (2020) и Интенсив II (2025)

Понимать тревогу (2021)

Понимать Дисциплину (2021)

Англамоўнае аддзяленне:

Science of Emotion (2023)

Resilience Riddle: making sense of stress, trauma & recovery (2024)

Канферэнцыі:

The Wisdom of Trauma, Gabor Mate, Прага (2022)

Neufeld Institute Conference: The Wisdom of Nature (2023)

Neufeld Institute Conference: The current crisis of well-being. What is happening to our kids? (2024)

Rodičovství, moustrost traumatu a mystu normálností, Gabor Mate & Tamara Strijak Neufeld, Prague (2024)

Tvorba webových stránek na WebSnadno | Nahlásit obsah